Стажыроўкі ў замежных СМІ для беларускіх журналістаў

Стажыроўкі ў замежных СМІ для беларускіх журналістаў

Прэс-клуб абвяшчае конкурс стажыровак для прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ.

Гэта для вас, калі вы:

—     працуеце ў беларускіх незалежных медыя;

—     хочаце авалодаць новымі прафесійнымі навыкамі або палепшыць сваю кваліфікацыю, пераймаючы досвед працы замежнай рэдакцыі;

—     гатовыя перадаць калегам атрыманыя веды, а таксама прымяняць іх у далейшай працы ў сваёй рэдакцыі

 
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне. Працягласць стажу – 1 тыдзень.
 
Прыкладныя тэмы, на якія могуць быць здзейсненыя стажыроўкі:
—     як арганізаваць працу з інфаграфікай у газеце;

—     як арганізаваць працу аддзела навінаў у СМІ;

—     канвергентная рэдакцыя;

—     праца выдання ў сацыяльных сетках;

—     і іншыя.

 
Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна да 10 чэрвеня запоўніць заяўку.

Заяўка мусіць утрымліваць тэматычны план стажыроўкі, а таксама распрацаваны бюджэт паездкі. Прыярытэт будзе ў тых заяўнікаў, у якіх ёсць дамоўленасць з канкрэтнай рэдакцыяй. Калі ў вас такой дамоўленасці няма, мы можам паспрабаваць дамовіцца самі або прапануем іншую рэдакцыю.

Па сканчэнні стажыроўкі ўдзельнік мусіць зрабіць прэзентацыю для сваёй рэдакцыі, а таксама напісаць артыкул на тэму навучання для сайта Прэс-клуба. Падчас стажу вы можаце таксама рабіць матэрыялы для свайго выдання.
 
Партнёр – Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”.

Падзяліцца:

10 чэрвеня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўСтажыроўкі ў замежных СМІ для беларускіх журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць