Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
JX Fund запрашае незалежныя рэдакцыі падаваць заяўкі на прафесійны коўчынг па распрацоўцы стратэгій развіцця, каб зрабіць медыя больш устойлівымі.
Дэдлайн заявак: 4 чэрвеня 2024 года, 23:59 (CET)
Прыклады магчымых фокусаў: стратэгія па працы з аўдыторыяй, фінансавая ўстойлівасць, стварэнне каманды.
Вы можаце падаць заяўку праз гэтую анлайн-форму.
У перыяд з ліпеня па кастрычнік 2024 года вашу каманду будзе суправаджаць прафесійны трэнер.
Праект складаецца з трох этапаў:
Для каго магчымасць:
Да ўдзелу запрашаюцца толькі СМІ, якія працуюць не менш за 6 месяцаў і рэгулярна выпускаюць кантэнт, арыентаваны на аўдыторыю ў сваіх краінах.
Вы можаце падаць заяўку праз гэтую анлайн-форму.
Добра прадуманыя адказы на пытанні ў анлайн-форме не толькі карысныя для вашай заяўкі, але і дапамогуць арганізаваць найлепшы трэнінг для каманды.
Падтрымка па візавых пытаннях не можа быць аказана. Альтэрнатыўнае размяшчэнне лакацыі магчыма толькі ў выключных выпадках.
Гэты праект падтрымліваецца Federal Government Commissioner for Culture and the Media (BKM).
Пераклад на беларускую мову: Прэс-клуб Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт