Стыпендыі для ўдзелу ў Глабальнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў 2025 года

Канферэнцыя пройдзе ў Куала-Лумпуры (Малайзія) з 20 па 24 лістапада 2025 года.

Стыпендыі для ўдзелу ў Глабальнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў 2025 года
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта gijn.org

Дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2025 года

Па выніках стыпендыяты павінны альбо падрыхтаваць гісторыю, непасрэдна звязаную з канферэнцыяй, альбо зрабіць прэзентацыю для сваіх калег, заснаваную на ведах, атрыманых на канферэнцыі.

Крытэрыі ўдзелу: 

  • могуць падавацца штатныя журналісты з краін, якія развіваюцца ці з краін з пераходнай эканомікай;
  • вопыт працы ў расследавальніцкай або журналістыцы дадзеных вітаецца;
  • прыярытэт журналістам з краін Глабальнага Поўдня ці з гістарычна недапрадстаўленых груп. Але калі вы не ў стане пакрыць выдаткі на ўдзел у канферэнцыі і пражываеце ў краіне, якая не ўваходзіць у гэты спіс, падаваць заяўку таксама можна.

Што пакрывае стыпендыя: 

  • авіябілеты у абодва бакі у Куала-Лумпур (Малайзія)
  • нумар у гатэлі на чатыры ночы
  • транспарт паміж міжнародным аэрапортам Куала-Лумпура і канферэнц-гатэлем
  • кактэйльны прыём увечары 20 лістапада
  • сняданак у дні канферэнцый (21-24 лістапада)
  • абед у поўныя дні канферэнцыі (21-23 лістапада)
  • вячэра для цырымоніі ўзнагароджання 23 лістапада ўвечары
  • арганізацыйны ўзнос.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

gijn.org

30 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСтыпендыі для ўдзелу ў Глабальнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў 2025 года

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць