Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Каманда Міжнароднай антыкарупцыйнай канферэнцыі (IACC) у Transparency International запрашае маладых журналістаў, зацікаўленых у барацьбе з карупцыяй і расследаваннях сацыяльных праблем, для асвятлення IACC 2024. Канферэнцыя пройдзе 18-21 чэрвеня 2024 года ў Вільне (Літва).
Дэдлайн заявак: 6 сакавіка 2024 года
Удзельнікі змогуць сачыць за самымі цікавымі дыскусіямі, браць інтэрв’ю ў лідэраў і актывістаў, рыхтаваць матэрыялы і расказваць пра карупцыю для блога IACC, а таксама для СМІ як ва ўласных краінах, так і ў розных краінах свету.
IACC аплаціць авіябілеты, пражыванне ў гатэлі і кошт афармлення візы.
Для каго:
Прымаюцца заяўкі ад журналістаў маладзейшых за 35 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай і маюць досвед працы ў адной або некалькіх абласцях: лічбавая/друкаваная журналістыка, тэлерадыёжурналістыка, фотажурналістыка, сацыяльныя медыя і відэапрадакшан.
Акрэдытацыя СМІ будзе адкрыта пазней. Прадстаўнікі прэсы могуць падаць заяўку на акрэдытацыю на канферэнцыю. Калі вам гэта цікава, дашліце ліст на iaccpress@transparency.org.
Пераклад на беларускую мову: Прэс-клуб Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт