Стыпендыі па дата-старытэлінгу ад ForSet

Стыпендыя ад ForSet – гэта шасці- альбо васьмімесячная праграма, якая складаецца з двухтыднёвага навучання ў Тбілісі і праграмы анлайн-ментарства. За гэты час стыпендыяты будуць удасканальваць свае навыкі ў зборы і аналізе дадзеных, стварэнні гісторый, інфармацыйным дызайне і г.д.

Стыпендыі па дата-старытэлінгу ад ForSet
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 9 чэрвеня 2024 года

Запрашаюць журналістаў і грамадзянскіх актывістаў з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Таджыкістану, Туркменістану, Украіны і Узбекістану.

Стыпендыяты будуць працаваць над стварэннем матэрыялаў у жанры дата-журналістыкі. Кожны стыпендыят павінен стварыць да дзвюх інфармацыйных гісторый на тэмы дэмакратыі, палітыкі ці эканомікі.

Для праграмы восені-зімы 2024 года будзе абрана 6-8 стыпендыятаў. Працоўная мова – англійская (практычная праца, настаўніцтва, выніковыя матэрыялы і публікацыі могуць быць на рускай мове).

Праграма прапануе:

  • білет туды і назад для ўсіх стыпендыятаў;
  • ганарары за кожны матэрыял, напісаны стыпендыятам да і пасля візіту ў Тбілісі.

Чакаецца, што стыпендыяты пакрыюць свае выдаткі на жыццё падчас візіту ў Тбілісі, якія будуць кампенсаваны ў выглядзе ганарару, атрыманага за стварэнне двух публікацый падчас праграмы.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

https://ijnet.org/

29 мая 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСтыпендыі па дата-старытэлінгу ад ForSet

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць