Стыпендыі для журналістаў ад Акадэміі DW 

Падавацца на стыпендыі для журналістаў ад Акадэміі DW могуць маладыя журналісты, кіраўнікі СМІ ды іншыя спецыялісты ў сферы масавых камунікацый. Будзе размеркавана 10 стыпендый.

Стыпендыі для журналістаў ад Акадэміі DW 
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 15 сакавіка 2025 года

Праграма міжнародных даследаванняў у сферы медыя (Media Studies Program) пройдзе ў Боне (Германія) і пачнецца ў верасні 2025 года. Студэнты, якія паспяхова скончылі чатыры семестры праграмы, атрымаюць ступень магістра.

Праграма ўключае ўдзел у даследаваннях, лекцыі, практычныя заняткі  і аб’ядноўвае наступныя дысцыпліны: медыя і развіццё, журналістыка і масавыя камунікацыі, медыяменеджмент.

Арганізатары прапануюць да дзесяці поўных стыпендый прэтэндэнтам з краін Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Усходняй Еўропы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра;
  • не менш за год прафесійнага досведу працы ў галінах, якія маюць дачыненне да СМІ;
  • добрае веданне англійскай мовы.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

akademie.dw.com

27 снежня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыі для журналістаў ад Акадэміі DW 

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць