Стыпендыі для журналістаў AI Accountability Fellowships

Стыпендыі AI Accountability Fellowships накіраваны на падтрымку журналістаў, якія працуюць над матэрыяламі аб адказнасці ў сферы штучнага інтэлекту. 

Стыпендыі для журналістаў AI Accountability Fellowships
Скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн падачы заявак: 11 жніўня

Стыпендыя складае 20000 долараў ЗША. Дзесяцімесячныя стажыроўкі праводзяцца дыстанцыйна, пачынаюцца ў верасні і будуць доўжыцца да ліпеня 2026 года.  Зацікаўленыя журналісты павінны падаць заяўку з указаннем праекту, якім яны хацелі б заняцца падчас сваёй стыпендыі.

У матэрыялах павінна разглядацца выкарыстанне ўрадамі і карпарацыямі тэхналогій прагназавання і назірання для прыняцця рашэнняў у сферы аховы правапарадку, медыцыны, сацыяльнага забеспячэння, сістэмы крымінальнага правасуддзя, найму і гэтак далей. Арганізатарам стыпендыі з’яўляецца Пулітцэраўскі цэнтр.

Падчас працы над стыпендыяльным праектам журналісты могуць знаходзіцца дзе заўгодна.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

pulitzercenter.org

26 чэрвеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыі для журналістаў AI Accountability Fellowships

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць