Стыпендыі Elevate для супрацоўнікаў медыя

Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (INMA) пры падтрымцы Google News Initiative прымае заяўкі на стыпендыі Elevate. Журналісты-пачаткоўцы і дасведчаныя журналісты, а таксама іншыя супрацоўнікі медыя могуць падаць заяўку на гэтую стыпендыю.

Стыпендыі Elevate для супрацоўнікаў медыя
Выява: inma.org

Дэдлайн падачы заявак: 6 кастрычніка 2023 года

Мэта стыпендыяльнай праграмы — умацаваць будучыню журналістыкі, прыцягваючы на працу ў навінавыя СМІ і прасоўваючы членаў гістарычна мала прадстаўленых груп, якія займаюць пасады ніжэй за ўзровень вышэйшага кіраўніцтва ў кампаніях навінавых СМІ.

Стыпендыі дадуць удзельнікам магчымасць пазнаёміцца з галоўнымі аспектамі навіннай індустрыі, наладзіць кантакты і папрацаваць з настаўнікамі.

Стыпендыяты сярод іншага атрымаюць бясплатны доступ да трох майстар-класаў INMA, бясплатнае гадавое сяброўства ў INMA.

Каб прыняць удзел у стыпендыяльнай праграме, вы павінны:

  • Быць часткай недастаткова прадстаўленай групы ў вашай краіне;
  • Прымаць актыўны ўдзел або імкнуцца быць неад’емнай часткай дзелавой часткі СМІ;
  • Працаваць ў інфармацыйнай кампаніі;
  • Займаць пасаду вышэйшага кіраўніцтва ў вашай арганізацыі;
  • Працаваць у сферы СМІ менш за 15 гадоў;
  • Быць ва ўзросце да 45 гадоў;
  • Імкнуцца стаць топ-мэнэджэрам у інфармацыйнай кампаніі.

Падаць заяўку 

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

Крыніца: inma.org

28 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыі Elevate для супрацоўнікаў медыя

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць