Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (INMA) пры падтрымцы Google News Initiative прымае заяўкі на стыпендыі Elevate.
Дэдлайн заявак: 4 кастрычніка 2024 года
Мэта праграмы: ўмацаваць бізнес-скілы журналістыкі шляхам прыцягнення і прасоўвання прадстаўнікоў гістарычна мала прадстаўленых груп насельніцтва.
Ліквідацыя перашкод для справядлівага ўключэння ў навучанне і развіццё індустрыі навін можа разбіць шкляную столь для прафесіяналаў з недастаткова прадстаўленых груп, што перашкаджае інавацыям і будучыні СМІ. Арганізатары лічаць, што галіна выйграе ад прыцягнення шэрагу пунктаў гледжання, якія прадстаўляюць розныя супольнасці, з рознымі этнічнымі каранямі, гендарам, узростам, сэксуальнай арыентацыяй, абмежаванымі магчымасцямі і г.д.
Каб прыняць удзел у стыпендыі Elevate, вам трэба:
Стыпендыі дадуць удзельнікам і ўдзельніцам магчымасць пазнаёміцца з галоўнымі аспектамі навінавай індустрыі, наладзіць кантакты і папрацаваць з ментарамі. Стыпендыяты атрымаюць бясплатны доступ да трох майстар-класаў INMA.
Перакладзена Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт