Стыпендыі фундацыі Nieman у Гарвардскім універсітэце для журналістаў

Фундацыя Nieman запрашае журналістаў і іншых спецыялістаў да ўдзелу ў сваіх праграмах у Гарвардскім універсітэце. Стыпендыя прадугледжвае доўгатэрміновую Nieman Fellowships і кароткатэрміновую Nieman Visiting Fellowships праграмы.

Стыпендыі фундацыі Nieman у Гарвардскім універсітэце для журналістаў

Стыпендыя Nieman Fellowship

Стыпендыя Nieman Fellowship – гэта магчымасць для навучання журналістам, якія працуюць у медыя ў любой краіне свету. Выбраныя для ўдзелу ў праграме кандыдаты праводзяць два поўныя семестры ў Гарвардзе, удзельнічаюць у мерапрыемствах фундацыі Nieman і супрацоўнічаюць з калегамі. Штогод фундацыя Nieman прысуджае стыпендыі 24 журналістам, якія працуюць у друкаваных, лічбавых і аўдыёвізуальных медыя, а таксама тэлерадыёвяшчальных.

Падрабязней пра праграму Nieman Fellowship

Для заяўкі спатрэбяцца:

  • два эсэ;
  • прафесійны профіль і план навучання;
  • узоры работ і тры рэкамендацыйныя лісты.

Абраным кандыдатам прадугледжана стыпендыя ў памеры 80 000 долараў ЗША, пражыванне і медычная страхоўка.

Падаць заяўку

Стыпендыя Nieman Visiting Fellowships

Журналісты і іншыя спецыялісты (напрыклад, распрацоўшчыкі, прадпрымальнікі, навукоўцы і іншыя – тыя, хто ўплывае на тое, як людзі ствараюць і атрымліваюць навіны), могуць падаць заяўку на адну з кароткатэрміновых стыпендый фундацыі – Nieman Visiting Fellowships.

Кандыдаты не абавязкова павінны быць практыкуючымі журналістамі, але павінны прадэманстраваць, як іх праца ў Гарвардзе і ў фундацыі Nieman можа палепшыць перспектывы будучыні журналістыкі.

Стыпендыі Nieman Visiting Fellowships адбываюцца на працягу каляндарнага, а не навучальнага года. Кандыдаты пералічваюць жаданую дату пачатку, колькасць запытаных тыдняў (не больш за 12) і любую гібкасць адносна дат у заяўцы. Фундацыя Nieman будзе працаваць з выбранымі стыпендыятамі, каб вызначыць дату пачатку. Працягласць прысуджанай стыпендыі можа быць меншай за запытаную колькасць тыдняў. Большасць стыпендый прысуджаецца ад чатырох да васьмі тыдняў.

Стыпендыятам можа быць прапанавана стыпендыя ў памеры 1325 долараў ЗША на тыдзень і пражыванне ў мэбляванай аднапакаёвай кватэры на працягу ўсяго тэрміну стыпендыі.

Падрабязней пра праграму Nieman Visiting Fellowships

Для заяўкі спатрэбяцца:

  • біяграфічныя звесткі;
  • рэзюмэ ці CV;
  • тры прафесійныя рэкамендацыі;
  • эсэ, якое апісвае праект, якім вы плануеце займацца ў якасці запрошанага супрацоўніка ў Гарвардзе на 600 словаў.

Падаць заяўку

Пытанні аб працэсе падачы заяўкі можна адпраўляць адміністратарам праграмы стыпендый Ніколь Арыяс (Nicole Arias) nicole_arias@harvard.edu.

Крыніца

Фота на вокладцы: nieman.harvard.edu

Падзяліцца:

3 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСтыпендыі фундацыі Nieman у Гарвардскім універсітэце для журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць