Стыпендыя Біла Уолша для рэдактараў-пачаткоўцаў

ACES: The Society for Editing прымае заяўкі на стыпендыю Біла Уолша. Стыпендыі прысуджаюцца незалежна ад нацыянальнасці, месца жыхарства ці вобласці акадэмічнай спецыялізацыі студэнта.

Стыпендыя Біла Уолша для рэдактараў-пачаткоўцаў
Ілюстрацыя: Kelly Sikkema/Unsplash

Дэдлайн: 15 лістапада 2023 года

Заяўку могуць падаць студэнты ці аспіранты. Кандыдаты павінны прадэманстраваць уменне якасна рэдагаваць навіны. Пераможца атрымае стыпендыю ў памеры 3500 долараў ЗША і фінансавую падтрымку на наведванне канферэнцыі ACES. Стыпендыю атрымаюць шасцёра кандыдатаў.

Кандыдат павінен прадаставіць:

  • рэзюмэ з доказамі акадэмічных дасягненняў і ўзорнай рэдакцыйнай працы;
  • рэкамендацыі як мінімум ад трох прафесіяналаў;
  • суправаджальны ліст не больш чым у 500 словах, у якім кандыдат расказвае, чаму абраў рэдактарскую працу сваёй прафесіяй;
  • выканаць творчае заданне, указанае ў заяўцы.

Прымаюцца лісты на ангельскай мове. Забаронена выкарыстанне ChatGPT для выканання творчага задання.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

aceseditors.org

6 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя Біла Уолша для рэдактараў-пачаткоўцаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць