Стыпендыя для стваральнікаў візуальнага кантэнта CatchLight Global Fellowship

Спецыялісты па візуальным сторытэлінгу з усяго свету могуць падаць заяўку на стыпендыю ад CatchLight Global Fellowship, якая ўключае выплату 30 000 долараў ЗША.

Стыпендыя для стваральнікаў візуальнага кантэнта CatchLight Global Fellowship
Фота: Joshua Earle/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 9 снежня 2023 года

Праграма стыпендыі разлічана на 12 месяцаў. Таксама стыпендыяты будуць запрошаныя на штогадовы саміт CatchLight Visual Storytelling у Сан-Францыска, Каліфорнія. Ён пройдзе 26-28 красавіка 2024 года.

Акрамя грашовай узнагароды, стыпендыяты атрымаюць:

  • патэнцыйны доступ да дадатковага фінансавання ў будучыні праз CatchLight Impact Fund;
  • аплачаны праезд і пражыванне на саміце CatchLight Visual Storytelling Summit 2024;
  • падтрымку з боку супрацоўнікаў CatchLight і іх пашыранай сеткі;
  • супольнасць стыпендыятаў-аднадумцаў і прафесіяналаў з магчымасцямі для ментарства, навучання і выступаў.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

4 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіСтыпендыя для стваральнікаў візуальнага кантэнта CatchLight Global Fellowship

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць