Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Cтыпендыя Harvard Radcliffe Institute прапануе вучоным, пісьменнікам і журналістам магчымасць рэалізаваць амбіцыйныя праекты на працягу акадэмічнага года з дапамогай рэсурсаў Гарварду.
Дэдлайн падачы заявак: 12 верасня 2024 года
Стыпендыя разлічана на восем месяцаў, яна будзе праходзіць з верасня 2025 па май 2026 года. Заяўкі можна падаць як на адзін, так і на два семестры навучання. Стыпендыяты атрымліваюць магчымасць карыстацца офісам, бібліятэкамі і іншымі рэсурсамі Гарвардскага ўніверсітэту.
Памер стыпендыі да 78 000 долараў ЗША з дадатковымі выплатамі на выдаткі па правядзенні праекту.
Пры ацэнцы заявак улічваецца якасць і значэнне прапанаванага праекту, а таксама дасягненні і патэнцыял заяўніка. Журналісты, якія прэтэндуюць на ўдзел у праграме, павінны мець як мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт