Стыпендыя для журналістаў John S. Knight (Стэнфард, ЗША)

На працягу 10 месяцаў, што доўжыцца праграма John S. Knight Journalism Fellowships, стыпендыятам прапануюць індывідуальнае навучанне, спецыяльныя семінары, узаемнае навучанне і доступ да экспертаў і рэсурсаў Стэнфарда. А таксама супольнасць аднадумцаў для трансфармацыі і росту.

Стыпендыя для журналістаў John S. Knight (Стэнфард, ЗША)
Фота: jsk.stanford.edu

Дэдлайн заявак: 6 снежня 2023 года.

Чакаюць заяўкі журналістаў, якія імкнуцца даследаваць, выяўляць і тэставаць ідэі па паляпшэнні доступу да навін, а таксама інфармацыі, неабходнай людзям для стварэння і падтрымкі моцных дэмакратычных суполак.

John S. Knight Journalism Fellowships гэта індывідуальны вопыт, які пераплятаецца з групавымі мерапрыемствамі. Яны праводзяцца два разы на тыдзень і ўключаюць семінары па лідэрству, навучанне навыкам і дыскусіі з запрошанымі экспертамі.

Стыпендыя складаецца з двух асноўных кампанентаў:

  1. Вывучэнне і праверка ідэй па вырашэнні праблем у журналістыцы, над якімі вы хочаце працаваць.
  2. Вызначэнне вобраза мыслення і інструментаў, неабходных для таго, каб стаць больш устойлівым лідэрам і агентам пераменаў.

    Падаць заяўку 

У стыпендыятаў будуць наступныя магчымасці:

  • Індывідуальныя семінары, якія дапамагаюць развіць мысленне лідэра.
  • Спецыяльна распрацаваныя групавыя практыкаванні, якія дапамогуць фарміраванню каштоўных і ўстойлівых асабістых і прафесійных адносін.
  • Час і свабода для карыстання інтэлектуальнымі рэсурсамі Стэнфарда.
  • Сяброўства ў глабальнай суполцы выпускнікоў праграмы.
  • Аплата навучання ў Стэнфардзе для стыпендыятаў і Стэнфардская медыцынская страхоўка для стыпендыятаў, супругаў і дзяцей.
  • Саветы і рэкамендацыі па пошуку арэндаванага жылля.

Фінансавая інфармацыя:

Стыпендыя складае 95 000 даляраў плюс даплата на жыллё (для дапамогі ў аплаце арэнды).

Вам варта падаць заяўку, калі вы:

  • Жадаеце развівацца як журналіст і лідэр, і ўпэўнены, што ваша лепшая праца наперадзе.
  • Імкнецеся да камунікацыі з іншымі журналістамі, з розным прафесійным і асабістым досведам.
  • Гатовы адкласці бягучыя працоўныя абавязкі і адправіцца ў 10-месячнае падарожжа прафесійнага і асабістага даследавання.
  • Імкнецеся займацца журналістыкай.

Падаць заяўку 

 Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам

Падзяліцца:

Крыніца: jsk.stanford.edu

21 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіСтыпендыя для журналістаў John S. Knight (Стэнфард, ЗША)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць