Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Тэрмін стыпендыі: 10 месяцаў.
Мова: ангельская.
Месца: Стэнфард, ЗША.
Дэдлайн падачы заявак: 1 снежня 2022 года.
Стыпендыяльная праграма John S. Knight Journalism Fellowships запрашае падаць заяўку журналістаў, якія матываваныя на прафесійны і асабісты рост. Яна падтрымлівае журналістаў з усяго свету, якія шукаюць рашэнні для найбольш актуальных праблем журналістыкі.
На працягу 10 месяцаў, што доўжыцца праграма, стыпендыятам прапануюць індывідуальныя трэнінгі, супольнасць аднадумцаў для трансфармацыі і росту.
Кандыдаты павінны мець не менш за пяць гадоў прафесійнага вопыту працы на поўны працоўны дзень. Арганізатары не патрабуюць, каб кандыдаты мелі вышэйшую адукацыю або досвед працы ў традыцыйных рэдакцыях. Як правіла, заяўкі не прымаюцца ад людзей, якія працуюць у сферы грамадскай інфармацыі або сувязяў з грамадскасцю, для дзяржаўных устаноў або на акадэмічных пасадах. Стыпендыя не фінансуе і не падтрымлівае кніжныя або справаздачныя праекты.
Стыпендыя прадугледжвае абавязкі на поўны працоўны дзень. Стыпендыят будзе атрымліваць штомесячны чэк, медычную страхоўку (у тым ліку на сям’ю). Прадугледжана даплата за арэнду жылля і на дзяцей да заканчэння сярэдняй школы. Пры гэтым трэба будзе адмовіцца ад іншай прафесійнай працы, каб засяродзіцца на вопыце стыпендыі.
Фота на вокладцы: JSK Journalism Fellowships / Facebook.com
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт