Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэтэндэнткі на стыпендыю Элізабет Нойфер для журналістак ад International Women’s Media Foundation/IWMF павінны мець мінімум тры гады досведу працы ў журналістыцы і валодаць пісьмовай і вуснай англійскай мовай. Журналісткі-фрылансеркі таксама могуць падаваць заяўкі.
Дэдлайн падачы заявак: 20 красавіка 2025 года
Стыпендыя Элізабет Нойфер адкрыта для жанчын, небінарных і гендэрна-неканформных журналістаў, чыя праца засяроджана на пытаннях правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці.
Стыпендыятка на працягу шасці месяцаў будзе займацца па спецыяльнай праграме, атрымае доступ да рэсурсаў Цэнтра міжнародных даследаванняў Масачусетскага тэхналагічнага інстытута і да такіх медыяарганізацый, як Boston Globe і The New York Times.
Таксама яна атрымае стыпендыю і аплату ўсіх звязаных выдаткаў, уключаючы авіябілеты, пражыванне і медыцынскую страхоўку.
Перакладзена на беларускую Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт