Стыпендыя ICFJ Knight Fellowships 2024

Гадавая стыпендыяльная праграма ICFJ Knight Fellowships падтрымлівае наватарскія медыяпраекты, якія вырашаюць праблемы ў розных рэгіёнах планеты і дапамагаюць распаўсюджваць медыяінавацыі на міжнародным узроўні.

Стыпендыя ICFJ Knight Fellowships 2024
Ілюстрацыя: Markus Spiske/Unsplash

Дэдлайн заявак: 29 лютага 2024 года

Стыпендыя ICFJ Knight Fellowships накіравана на тое, каб даць журналістам рэсурсы, ментарства і час для ажыццяўлення сваіх інавацыйных ідэй.

Заяўкі могуць падаць аўтарытэтныя журналісты з прыкладам эфектыўнай журналісцкай працы. Стыпендыяты будуць базіравацца ў сваіх краінах, за выключэннем журналістаў, якія знаходзяцца ў выгнанні. Ім будзе прадастаўлены штомесячны ганарар і прафесійныя выдаткі, каб яны маглі працаваць над сваімі праектамі. Дапускаецца работа па-за стыпендыяй, якая мае дачыненне да праекта.

Кандыдаты павінны прадставіць падрабязную праектную прапанову, у якой паказаны мэты праекта, інавацыйныя элементы падыходу і чаканыя вынікі. Неабходны меркаваны бюджэт праекта. Кандыдаты таксама павінны прадэманстраваць, як іх мінулая праца звязана з прапанаваным праектам стыпендыі, і план развіцця праекту пасля заканчэння стыпендыі.

Магчымыя тэмы інавацыйных прапаноў:

  • як штучны інтэлект можа дапамагчы журналістыцы;
  • стварэнне супольнасцяў і рэсурсаў для журналістаў у выгнанні;
  • барацьба з дэзінфармацыяй, асабліва падчас выбараў;
  • інавацыйнае асвятленне праблемы змены клімату;
  • стварэнне агульных службаў ці інфраструктуры для садзейнічання незалежнай журналістыкі.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

www.icfj.org

14 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя ICFJ Knight Fellowships 2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць