Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праграма дае магчымасць правесці ад трох да шасці месяцаў у Оксфардскім універсітэце, дзе стыпендыяты будуць рабіць даследаванні па выбранай тэме. Праект, з якім вы плануеце падавацца на стыпендыю, павінен быць важны для вас, вашай рэдакцыі ці галіны ў цэлым.
Дэдлайн падачы заявак: 19 лютага 2024 года
Дзеля распрацоўкі ўласнага праекта будзе прадастаўлены доступ да рэсурсаў Оксфарда і дапамога ўплывовых спецыялістаў у патрэбнай галіне. Акрамя працы над асноўным праектам, прадугледжаны ўдзел стэпендыятаў у семінарах і дыскусіях па ключавых пытаннях, якія ўплываюць на журналістыку: дэзынфармацыя, давер, устойлівасць, уцягванне аўдыторыі, свабода прэсы і шмат іншага.
Пачатак заняткаў груп стыпендыятаў: кастрычнік 2024 года, студзень 2025 года і красавік 2025 года.
Штомесячная стыпендыя складае 2000 фунтаў стэрлінгаў, чаго будзе дастаткова для пакрыцця выдаткаў на пражыванне, харчаванне і агульных выдаткаў на пражыванне. Таксама пакрываюцца выдаткі на паездку ў Вялікабрытанію і назад, а таксама любыя выдаткі на атрыманне візы. Стыпендыятам трэба ўстрымлівацца ад прафесійнай дзейнасці падчас стажыроўкі.
Узровень валодання англійскай мовай не правяраецца, але ад кандыдатаў патрабуюць дастатковых ведаў, каб удзельнічаць у абмеркаваннях па-англійску. Больш падрабязнаю інфармацыю аб патрабаваннях універсітэту да ўзроўню мовы знойдзеце тут.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт