Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Брэменскае аб’яднанне Нямецкай асацыяцыі журналістаў DJV абвяшчае конкурс на стыпендыю імя Мары Міндэрман (Marie Mindermann). Для медыйшчыкаў у эміграцыі.
Дэдлайн заявак: 31 кастрычніка 2023 года.
Рэгіянальнае аб’яднанне DJV у Брэмене дапаможа медыйшчыкам, якія жывуць у эміграцыі, самастойна рэалізаваць журналісцкі праект на выбар.
Памер стыпендыі: 5000 €. На яе могуць разлічваць журналісты і журналісткі, якія былі змушаныя пакінуць сваю краіну.
У першую чаргу стыпендыя адрасаваная кандыдатам і кандыдаткам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ўцекачам з краінаў, дзе адсутнічае свабода прэсы (па дадзеных справаздачы «Рэпарцёраў без межаў» за 2022 год).
Неабходна даслаць:
Дакументы прымаюцца выключна ў фармаце PDF па пошце: info@djv-bremen.de
Рашэнне пра прысуджэнне стыпендыі выносіць незалежнае журы. Пераможца будзе абвешчаны(а) 9 снежня, у дзень нараджэння Мары Міндэрман.
Стыпендыя будзе выплочвацца цягам году, штомесяц. Падчас рэалізацыі праекту пераможца будзе карыстацца падтрымкай ад DJV Брэмен. Вынікі будуць прэзэнтаваныя на публічнай імпрэзе ў снежні 2024 года.
Пытанні можна даслаць у офіс DJV у Брэмене: info@djv-bremen.de
Дадаткова: Мары Крысціяна Міндерман (Marie Christiane Mindermann) — гэта нямецкая актывістка за правы жанчын і пісьменніца. Нарадзілася ў Брэмене 9 снежня 1808 года.
Перакладзена Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт