Стыпендыя Марыён Дэнхоф для журналістаў

Праграмму ладзіць Internationale Journalisten-Programme, IJP. Падавацца на стыпендыю Марыён Дэнхоф могуць журналісты ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.

Стыпендыя Марыён Дэнхоф для журналістаў
Photo by Florian Wehde on Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 30 красавіка

Паспяховыя кандыдаты атрымаюць магчымасць прайсці разлічаную на 8 тыдняў стажыроўку ў рэдакцыях СМІ ва Ўсходняй Еўропе ці Нямеччыне. Праграма пачнецца з канферэнцыі, якая пройдзе ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 2025 года.

Таксама стыпендыяты атрымаюць 4000 еўра. Гэтая сума прадугледжвае пакрыццё выдаткаў на пераезд, медыцынскую страхоўку і пражыванне ў Нямеччыне.

Заяўкі могуць падаваць журналісты ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў, якія рэгулярна працуюць у якасці фрылансераў, стажораў або рэдактараў нямецкіх або ўсходнееўрапейскіх газет, радыёстанцый, тэлеканалаў або анлайн-рэдакцый. Валоданне англійскай ці нямецкай мовай абавязковае.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

ijp.org

3 сакавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя Марыён Дэнхоф для журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць