Стыпендыя McGraw для бізнес-журналістыкі

The Harold W. McGraw, Jr. Center for Business Journalism прапануе дасведчаным журналістам гранты да 15 000 долараў і рэдакцыйную падтрымку для стварэння журналісцкіх расследаванняў і матэрыялаў у эканамічнай, фінансавай ці дзелавой сферах.

Стыпендыя McGraw для бізнес-журналістыкі
Фото: Alejandro Escamilla / Unsplash

Дэдлайн: 30 верасня 2023 года

Каб падаць заяўку, неабавязкова спецыялізавацца ў бізнес-журналістыцы. Многія з тых, хто атрымлівалі падтрымку ад фонду, працавалі з тэмамі аховы здароўя, адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя. Таксама магчымымі напрамкамі работы могуць быць эканамічная няроўнасць або карпаратыўная адказнасць.

Удзельнічаць могуць як пазаштатныя, так і штатныя журналісты ва ўсіх жанрах медыя, да разгляду прымаюцца артыкулы, аўдыё, фота і кароткаметражныя відэа.

Праект павінен быць прысвечаны:

  • важным мясцовым ці рэгіянальным тэмам;
  • важным нацыянальным або міжнародным гісторыям;
  • недастаткова асветленым супольнасцям ці праблемам, якія па нейкіх прычынах выпадаюць з інфармацыйнага дыскурсу.

Фонд прымае заяўкі два разы на год. Апошні тэрмін падачы заявак на стыпендыі восені 2023 30 верасня 2023 года. Заяўкі на стыпендыі вясна-2024 павінны быць пададзеныя да 31 сакавіка 2024 года.

Калі ваш праект патрабуе тэрміновага фінансавання і з’яўляецца надзвычай важным, арганізатары могуць разглядаць праекты у індывідуальным парадку па-за тэрмінамі.

Адрас для заявак: mcgrawcenter@journalism.cuny.edu

Падрабязнасці тут

Падзяліцца:

Крыніца: mcgrawcenter.org

14 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя McGraw для бізнес-журналістыкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць