Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Стыпендыя Milena Jesenská Fellowship дае журналістам з усёй Еўропы (уключаючы Арменію, Азербайджан, Грузію і Турцыю) магчымасць правесці глыбокія даследаванні па выбранай імі тэме. Падавацца могуць прафесійныя журналісты.
Дэдлайн: 16 студзеня 2026 года
Кандыдаты павінны мець некалькі гадоў працы ў друкаванай, радыёвяшчальнай або анлайн-журналістыцы і мець выдатны прафесійны вопыт. Заяўкі ад пачынаючых журналістаў не будуць прымацца.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаны правесці тры месяцы запар у Вене з верасня 2026 па чэрвень 2027 года, каб рэалізаваць свае праекты ў якасці запрошаных стыпендыятаў Milena Jesenská Fellowship.
Таксама яны будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 3300 еўра ў месяц, з якой яны будуць пакрываць выдаткі на пражыванне на працягу навучальнага перыяду, медыцынскую страхоўку, камунальныя паслугі, мясцовы транспарт, тэлекамунікацыі.
IWM бясплатна прадастаўляе запрошаным стыпендыятам офісныя памяшканні, доступ да інтэрнэту і адміністрацыйныя паслугі. Таксама запрошаныя стыпендыяты далучаюцца да суполкі навукоўцаў IWM і запрашаюцца ўдзельнічаць у дзейнасці Інстытута.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт