Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў

Стыпендыя Мілены Ясенскай прысуджаецца IWM за выдатныя дасягненні ў галіне культурнай журналістыкі.

Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў
Ілюстрацыя: Nick Morrison/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 28 студзеня 2024 года

Кандыдаты павінны мець досвед працы ў друкаванай, радыёвяшчальнай ці анлайн-журналістыцы на працягу некалькіх гадоў і мець выбітны прафесійны досвед. Заяўкі журналістаў пачатковага ўзроўню ці студэнтаў не прымаюцца.

З верасня 2024 года па чэрвень 2025 года чатыром стыпендыятам будзе прапанавана правесці тры месяцы ў Вене, Аўстрыя, дзе яны будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 3000 еўра ў месяц. Акрамя таго, IWM бясплатна дае офіс з доступам да інтэрнэту.

Заяўка павінна змяшчаць:

  • апісанне праекта (максімум 550 сімвалаў);
  • праектная прапанова (7500 сімвалаў, уключаючы прабелы), з апісаннем мэты праекта, метадаў яго рэалізацыі і планам працы;
  • кароткі матывацыйны ліст пра тое, як стыпендыя дапаможа ў рэалізацыі ўласнага праекту і як праект звязаны з місіяй IWM;
  • рэзюмэ са спісам публікацый;
  • два рэкамендацыйныя лісты, з якіх як мінімум адзін павінен быць ад рэдактара, калегі-журналіста ці выдаўца.

Усе матэрыялы заяўкі павінны быць на англійскай мове.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

https://www.iwm.at/

15 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць