Стыпендыя на інавацыйныя праекты ў журналістыцы

Стыпендыя, фундаваная Donald W. Reynolds Journalism Institute, прымае заяўкі ад аўтараў інавацыйных ідэй у галіне журналістыкі. Інстытут прапануе рэзідэнцкія і не рэзідэнцкія стыпендыі, а таксама стыпендыі для арганізацый.

Стыпендыя на інавацыйныя праекты ў журналістыцы
Felicia Buitenwerf/Unsplash

Дэдлайн заявак: 4 лютага 2024 года

Удзельнікі рэзідэнцкай праграмы будуць на працягу года жыць на тэрыторыі студэнцкага гарадка Школы журналістыкі ў Місуры, атрымаюць магчымасць карыстацца навучальнымі і тэхнічнымі рэсурсамі інстытута і размаўляць з выкладчыкамі і студэнтамі. А таксама атрымаюць стыпендыю ў памеры да 100 000 долараў ЗША, (сума ўключае аплату пражывання і грошы на рэалізацыю праекта).

Нерэзідэнцкія стыпендыі прызначаны для супрацоўнікаў навінавых, тэхналагічных або блізкіх да гэтых абласцей кампаній, якія змогуць развіваць свае ідэі, працягваючы працаваць. Такія стыпендыяты атрымаюць 25 000 долараў ЗША на працягу васьмі месяцаў праграмы.

Стыпендыі для арганізацый. 25 000 долараў ЗША будуць выплачваюцца кампаніям або арганізацыям, могуць быць выкарыстаны на зарплату часоваму супрацоўніку або фрылансеру, які працуе над праектам, або на іншыя звязаныя з праектам патрэбы.

Прыклады праектаў, якія атрымалі стыпендыю летась, можна паглядзець тут.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам

Падзяліцца:

https://ijnet.org/

18 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя на інавацыйныя праекты ў журналістыцы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць