Стыпендыя re:constitution Fellowships

Стыпендыі re:constitution маюць два трэкі. Адзін з іх прызначаны для навукоўцаў, другі — для практыкаў, сярод якіх могуць быць і журналісты. Стыпендыяльная праграма доўжыцца з кастрычніка 2026 па ліпень 2027 года.

Дэдлайн падачы заяўкі: 5 сакавіка

Праграма стыпендый накіравана на абарону і ўмацаванне прынцыпаў законнасці, дэмакратыі і павагі асноўных правоў.

На re:constitution могуць падаваць заяўкі рэзідэнты ЕЗ (грамадзянства не абавязковае), а таксама жыхары Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Косава, Малдовы, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Швейцарыі, Украіны і Вялікабрытаніі.

Што прапануюць: 

  • сем стыпендый: 2500 еўра ў месяц (для мабільнасці і пакрыцця трохмесячнай поўнай занятасці), альбо 1250 еўра ў месяц (для пакрыцця 6-месячнай частковай занятасці);
  • перыяд мабільнасці — 3 месяцы поўны працоўны дзень (або 6 месяцаў няпоўны працоўны дзень), які будзе гнутка праходзіць з кастрычніка 2026 па ліпень 2027 года;
  • даследчае знаходжанне ў прымаючай навучальнай установе ў ЕЗ ці па-за ЕЗ (Албаніі, Босніі і Герцагавіне, Грузіі, Косава, Малдове, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Швейцарыі, Украіне ці Вялікабрытаніі) ў перыяд мабільнасці;
  • сустрэчы з іншымі стыпендыятамі.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

reconstitution.eu

11 лютага 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць