Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Школа журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта прапануе стыпендыяльную праграму Sulzberger Executive Leadership Program на 2025 год. Праграму падтрымлівае Google News Initiative, якая спансіруе стыпендыі для чатырох лідараў навінавых арганізацый.
Дэдлайн заявак: 13 кастрычніка 2024 года
Пра што: як уводзіць інавацыі і вырашаць стратэгічныя праблемы ў галіне бізнесу ў часы імклівых перамен, нявызначанасці і новых магчымасцяў.
Стыпендыяты разлічанай на пяць месяцаў праграмы правядуць тры тыдні ў Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку. Спачатку будзе дзесяцідзённая стажыроўка, з 6 па 17 студзеня 2025 года. Потым стыпендыяты вернуцца ў свае медыяарганізацыі, дзе будуць працаваць над сваімі праектамі, штотыдзень наведваючы анлайн-сустрэчы. А пасля вернуцца ва ўніверсітэт на фінальную частку праекта, якая пройдзе з 19 па 23 мая 2025 года.
Стыпендыя ўключае ў сябе кошт навучання і аплату праезду.
Перакладзена на беларускую Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт