Стыпендыя Tarbell для журналістаў, зацікаўленых у асвятленні штучнага інтэлекту

Стыпендыя для журналістаў-пачаткоўцаў. Стыпендыяты атрымліваюць 9-месячную стажыроўку ў адной з буйных рэдакцый і стануць удзельнікамі 10-тыднёвай вучэбнай групы, прысвечанай кіраванню ШІ. Для падтрымкі падчас стажыровак стыпендыят атрымае да 50 000 долараў ЗША.

Стыпендыя Tarbell для журналістаў, зацікаўленых у асвятленні штучнага інтэлекту
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 28 лютага 2025 года

Стыпендыяты цалкам ўбудоўваюцца ў рэдакцыю на 9 месяцаў. У спісе прымаючых рэдакцый MIT Tech Review, TIME, The InformationThe Verge і многія іншыя. Памер стыпендый можа вар’іравацца ў залежнасці ад месцазнаходжання і асабістых абставін.

Перад працаўладкаваннем стыпендыяты праходзяць 10-тыднёвую праграму па асновах штучнага інтэлекту. Гэтая праграма патрабуе 10-40 гадзін у тыдзень і праводзіцца дыстанцыйна.

Перад пачаткам стажыроўкі стыпендыяты наведваюць тыднёвы саміт у Сан-Францыска. Выдаткі на праезд і пражыванне пакрывае арганізатар.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

 

Падзяліцца:

www.tarbellfellowship.org

11 лютага 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя Tarbell для журналістаў, зацікаўленых у асвятленні штучнага інтэлекту

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць