Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Стыпендыяльная праграма Bruno Reporting Fellowship разлічана на дзесяць месяцаў. Падавацца могуць журналісты-пачаткоўцы.
Дэдлайн падачы заявак: 30 жніўня 2024 года
Coda Story прымае заяўкі на стыпендыю Bruno Reporting Fellowship, якая праходзіць пры спонсарскай падтрымцы арганізаванага Марцінам Уокерам Фонду Бруна.
Памер стыпендыі — 10 000 даляраў ЗША.
Чакаецца, што ўдзельнікі праграмы будуць прапаноўваць ідэі і ствараць журналісцкія матэрыялы, у тым ліку як мінімум адзін лонгрыд. Таксама стыпендыяты атрымаюць ментарскую і рэдакцыйную падтрымку Coda Story.
Кандыдаты павінны выдатна валодаць англійскай мовай і мець вопыт стварэння тэкстаў па-ангельску. Сёлета стыпендыя адкрыта для аднаго журналіста з Грузіі і аднаго рэпарцёра любой нацыянальнасці, які зараз жыве ў выгнанні.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт