Стыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship

Праграма Collaborative Journalism Fellowship разлічана на тых, хто цікавіцца трансгранічнай журналістыкай.

Стыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship
Ілюстрацыя: Hannah Busing/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 4 сакавіка 2024 года

Падаць заяўку могуць як штатныя, так і пазаштатныя журналісты. Праграма разлічана на пяць месяцаў анлайн-навучання і асабістых сустрэч з красавіка па жнівень 2024 года. Добрае веданне англійскай мовы абавязковае.

Праграма ўключае:

  • стартавая сустрэча 23-24 траўня 2024 года, месца правядзення ў Еўропе будзе аб’яўлена пазней, усе выдаткі будуць пакрыты праграмай;
  • прасунуты курс па сумеснай журналістыцы, які пройдзе ў ліпені 2024 года цягам трох дзён, месца правядзення ў Еўропе ўдакладняецца, усе выдаткі будуць пакрыты праграмай;
  • анлайн-навучанне (красавік – жнівень 2024 г.), сесіі будуць праходзіць кожны чацвер з 10:00 да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе;
  • настаўніцтва — стыпендыяты будуць мець доступ да настаўнікаў з вялікім досведам у сумеснай і/або расследавальніцкай журналістыцы, якія будуць падтрымліваць стыпендыятаў у распрацоўцы іх ідэй.

Ад стыпендыятаў патрабуецца прысутнічаць як мінімум на 80% штотыднёвых анлайн-сустрэч і на 100% на двух вочных сустрэчах. Стыпендыяты павінны мець магчымасць прысвячаць некалькі гадзін у тыдзень сваім праектам і сумеснай працы.

Стыпендыяты могуць падаць заяўку на атрыманне грантаў на трансгранічны праект пасля паспяховага завяршэння стажыроўкі. Усяго будзе дзесяць грантаў на суму 10 000 еўра кожны. Праекты павінны быць рэалізаваны ў перыяд са снежня 2024 года па чэрвень 2025 года.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

www.freepressunlimited.org

14 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць