Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Тэрмін падачы заявак — 15 лістапада.
Фонд польска-нямецкай супрацы абвяшчае набор заявак на «Стыпендыяльную праграму для журналістаў з Украіны і Беларусі». Стыпендыі (7 стыпендый па 2 500 еўра) будуць прысуджаныя за выбітныя журналісцкія дасягненні ў прэсе, радыё, тэлевізіі і інтэрнэце.
Фонд польска-нямецкай супрацы намагаецца падтрымаць стыпендыямі працы украінскіх і беларускіх журналістаў, а таксама спрычыніцца да ўзмацнення медыйных дэбатаў і гатоўнасці ангажавання на карысць грамадзянскай супольнасці ў гэтых краінах.
Каныдатаў на стыпендыі могуць заяўляць польскія і нямецкія журналісцкія арганізацыі, польскія і нямецкія медыя, нда, польскія і нямецкія журналісты, грамадскія дзеячы з Польшчы і Германіі.
Заяўкі падаюцца выключна на англійскай мове.
Больш падрабязна пра структуру заяўкі і іншую інфармацыю можна прачытаць тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +48 22 338 62 65.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт