Стыпендыяльная праграма па прафесійнай этыцы ад FASPE

FASPE — гэта інтэнсіўная двухтыднёвая вучэбная праграма па прафесійнай этыцы і этычнаму лідэрству для маладых журналістаў. Мэта праграмы — заахвоціць стыпендыятаў азнаёміцца з этычнымі праблемамі ў журналістыцы ў сучасных умовах.

Стыпендыяльная праграма па прафесійнай этыцы ад FASPE
Ілюстрацыя: Simon Maage/Unsplash

Дэдлайн: 2 студзеня 2025 года

Стыпендыяты FASPE для журналістаў будуць вывучаць матывы і паводзіны нямецкіх і замежных журналістаў у прасоўванні нацысцкай палітыкі. Яны правядуць два тыдні ў Берліне (Германія) і Польшчы, дзе наведаюць ключавыя месцы нацысцкай гісторыі і паўдзельнічаюць у штодзённых семінарах пад кіраўніцтвам профільных выкладчыкаў.

Хто можа падавацца: 

  • журналісты з досведам працы не больш за 5 гадоў;
  • перавага кандыдатам, чые журналісцкія работы былі апублікаваны або трансліраваліся ў медыя.

Чакаюць заявак ад тых, хто хоча зрабіць кар’еру рэпарцёра, рэдактара, фотажурналіста, дакументаліста або займацца іншымі формамі сторытэлінгу ў мясцовым, нацыянальным або міжнародным кантэксце.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

faspe

28 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСтыпендыяльная праграма па прафесійнай этыцы ад FASPE

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць