Стыпендыяльная праграма Праскага грамадзянскага цэнтра

Магчымасць для лідэраў грамадзянскай супольнасці і журналістаў правесці тры месяца ў Празе, каб без перашкод працаваць над уласным праектам, перазагрузіцца і падумаць аб тым, як і куды рухацца далей.

Стыпендыяльная праграма Праскага грамадзянскага цэнтра
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн: 25 сакавіка 2024 года

Падавацца могуць спецыялісты, старэйшыя за 25 гадоў, якія маюць вялікі прафесійны досвед.

Цэнтр пакрые дарогу, медыцынскую страхоўку, забяспечыць жыллём і сутачнымі для пражывання ў Празе. Аказваецца дапамога ў атрыманні візы. Таксама ў стыпендыятаў будзе магчымасць працаваць у агульнай офіснай прасторы з выхадам у Інтэрнэт.

Стыпендыяльная праграма 2024–2025 будзе рэалізавана ў тры часовыя інтэрвалы:

  • Слот 1: 15.09.2024 – 15.12.2024
  • Слот 2: 15.01.2025 – 15.04.2025
  • Слот 3: 1.05.2025 – 31.07.2025

Патрабаванні да праектаў, якія падаюцца:

  • яны вырашаюць актуальныя праблемы (пытанні бяспекі, супрацьдзеянне ціску, цэнзуры, крыміналізацыі і інш.), з якімі сутыкаецца грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ ў вашай краіне ці рэгіёне;
  • ствараюць стратэгіі на будучыню;
  • адаптуюць сваю працу да беспрэцэдэнтных абставін ці шукаюць новыя мадэлі ўстойлівага развіцця;
  • узмацняюць антываенныя і дэкаланіяльныя ініцыятывы;
  • распрацоўваюць праекты пра правы чалавека, урбанізм, экалогію, сацыяльную працу або ствараюць СМІ, якія адказваюць актуальнаму сацыяльнаму запыту.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

www.praguecivilsociety.org

21 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыяльная праграма Праскага грамадзянскага цэнтра

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць