This Minsk Media шукае AI-креатара

This Minsk Media — медыя пра Мінск, візуальныя сэнсы і сучасную рэальнасць. Шукаюць AI-крэатара, які дапаможа ствараць унікальны кантэнт з дапамогай нейрасетак.

Шукаюць таго, хто ўпэўнена працуе з AI-інструментамі, мае візуальны густ і пачуццё стылю, разумее, як працуе медыя-кантэнт і трэнды сацсетак. Таксама важна ўмець пісаць промпты і даводзіць вынік да патрэбнай ідэі. Партфоліа або прыклады работ вітаюцца. Мовы: руская / беларуская. Пажадана пражыванне ў Польшчы ці іншай бяспечнай краіне ЕЗ.

Што трэба рабіць:

  • генераваць выявы і відэа з дапамогай AI (Midjourney, Runway, Sora і інш.);
  • ствараць візуальныя гісторыі для сацсетак;
  • удзельнічаць у распрацоўцы крэатыўных канцэпцый і спецпраектаў;
  • эксперыментаваць з фарматамі і стылямі;
  • адаптаваць кантэнт пад эстэтыку This Minsk Media.

Што прапануюць:

  • працу ў крэатыўнай медыя-камандзе ў выдаленым фармаце;
  • афіцыйную дамову;
  • своечасовую аплату.

Свае CV і прыклады прац дасылайце на пошту info@thisminsk.media з тэмай ліста: AI-крэатар.

Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

24 лютага 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііThis Minsk Media шукае AI-креатара

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць