Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) ладзіць праграму Transition Accelerator. Яна разлічаная на восем месяцаў і створана для СМІ, якія імкнуцца развівацца і эксперыментаваць з новымі інвестыцыямі ў лічбавую трансфармацыю, рэдакцыйнымі прадуктамі і бізнэс-мадэлямі.
Дэдлайн заявак: 18 жніўня 2024 года
Памер грантаў да 20 000 еўра.
Да ўдзелу ў акселератары запрашаюць рэдакцыі, у якіх ёсць дакладна вызначаная задача ці праблема, якую яны жадаюць вырашыць. У спіс краінаў для ўдзелу ўваходзяць Польшча, Літва, Латвія, Германія, Украіна і іншыя.
Праграма прапануе фінансаванне, індывідуальныя кансультацыі, знаёмства з новымі інструментамі, а таксама рэкамендацыі, якія дапамогуць вызначыць патрэбнасці рынку, адкрыць новыя магчымасці і стварыць устойлівыя рашэнні для далейшай лічбавай трансфармацыі.
Перакладзена Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт