Transitions прапануе мікрагранты на гісторыі ў жанры журналістыкі рашэнняў

Transitions запрашае журналістаў, якія зацікаўлены ў працы над гісторыямі ў жанры журналістыкі рашэнняў, прыняць удзел у конкурсе пітчаў на атрыманне мікрагрантаў. Акрамя фінансавай падтрымкі, арганізатары прапануюць ментарства на працягу ўсёй працы над гісторыяй, каб дасягнуць максімальнай якасці. Гранты прызначаны на гісторыі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Transitions прапануе мікрагранты на гісторыі ў жанры журналістыкі рашэнняў
Ілюстрацыя: Transitions Online ў Facebook

Дэдлайн падачы заявак: заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.

Пітчы гісторый павінны быць прадстаўлены на англійскай мове. Таксама вы павінны падрыхтаваць артыкул на англійскай мове для міжнароднай аўдыторыі. Калі ваша англійская мова не дасканалая, арганізатары дадуць вам англамоўнага рэдактара, а пры неабходнасці можна арганізаваць ментарства на вашай роднай мове.

Гісторыі будуць апублікаваныя ў часопісе Transitions Magazine. Аднак вы таксама можаце апублікаваць артыкул ва ўласным выданні на роднай мове.

Ваш пітч павінен:

  • прадэманстраваць высакаякасную журналістыку;
  • падрабязна апісваць існуючую рэакцыю на сацыяльную праблему і тое, як яна працуе (без тэорыі і
  • сцвярджэнняў «павінна быць»);
  • паказваць доказы ўздзеяння рашэння (а не толькі добрыя намеры).

Што будзе ўлічваць журы:

  • Ці арыентаваны ваш пітч на канкрэтнае рашэнне?
  • Ці мае рашэнне дакладныя мэты і дзеянні, якія вядуць да іх дасягнення?
  • Якая сацыяльная значнасць вашай тэмы і яе ўклад у грамадскую дыскусію?
  • Які прафесійны аўтарытэт аўтара/рэдакцыі і асоб, якія ўдзельнічаюць у прапанове?

Падаць заяўку

Абавязкі пасля атрымання мікрагранта:

  • атрымальнікі грантаў будуць мець шэсць тыдняў, каб апублікаваць сваю гісторыю;
  • пасля публікацыі гісторыі грантаатрымальнік павінен прадставіць справаздачу аб’ёмам не менш за 4000 знакаў аб сваім практычным досведзе выкарыстання журналістыкі рашэнняў;
  • грантаатрымалнік павінен пагадзіцца з тым, што Transitions і/або Solutions Journalism Network могуць выкарыстоўваць цалкам або частку выніковую справаздачу ў рэкламных або навучальных мэтах.

Што такое журналістыка рашэнняў і чаму яна важная?

Журналістыка рашэнняў – гэта матэрыялы аб існуючых адказах на праблемы грамадства. Гэта не толькі асвятляе праблемы, але і заснаваныя на фактах, існуючыя рашэнні. Такія рэпартажы пашыраюць веды і адказнасць, даюць чытачам поўную гісторыю і прапаноўваюць канструктыўны кантэнт.

Перш чым адправіць свой пітч

Арганізатары рэкамендуюць прайсці бясплатны курс «Журналістыка рашэнняў: справаздачнасць аб эфектыўным адказе на праблемы грамадства», каб пераканацца, што вы разумееце асновы гэтага жанру. Тыя, хто ўжо прайшоў курс або прагледзеў адпаведныя рэсурсы, маюць значна больш шанцаў атрымаць фінансаванне.

Прыклады гісторый рашэнняў можна знайсці тут.

Падрабязней пра ўмовы

Калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, звяжыцеся з Джэрэмі Друкерам (Jeremy Druker) jeremy.druker@tol.org або Мінал Тхакур (Meenal Thakur) meenal.thakur@tol.org.

Падзяліцца:

Крыніца: transitionsmedia.org

18 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыTransitions прапануе мікрагранты на гісторыі ў жанры журналістыкі рашэнняў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць