Transitions запрашае медыйшчыкаў на анлайн-варкшоп па журналістыцы рашэнняў

Transitions, адна з вядучых арганізацый па развіцці СМІ ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, запрашае прафесіяналаў з беларускіх медыя на анлайн-варкшоп па журналістыцы рашэнняў.

Transitions запрашае медыйшчыкаў на анлайн-варкшоп па журналістыцы рашэнняў
Фота: Lala Azizli / Unsplash.com

Дэдлайн рэгістрацыі: 26 чэрвеня 2023 года.

Калі: серада, 28 чэрвеня, з 12:00 да 14:00 (CET).
Працоўная мова: беларуская / руская.

Варкшоп ад Transitions будзе карысным для тых, хто стаміўся ад негатыўных, сфакусаваных на праблемах навін, якія прымушаюць адчуваць сябе прыгнечаным і бездапаможным. А таксама тым, хто хоча навучыцца асвятляць рашэнні сацыяльных праблем і натхняць сваю аўдыторыю гісторыямі аб пазітыўных зменах.

Эксперты з Transitions правядуць удзельнікаў варкшопа праз прынцыпы і практыку журналістыкі рашэнняў – новага падыходу да асвятлення падзей, які факусуецца на эфектыўных адказах на сацыяльныя выклікі, а не толькі праблемах.

Падчас варкшопу вы даведаецеся:

  • як прымяняць чатыры асноўныя прынцыпы журналістыкі рашэнняў у сваіх рэпартажах;
  • як наноў прыцягнуць аўдыторыю з дапамогай журналістыкі рашэнняў;
  • даведаецеся аб інавацыйных мультымедыйных фарматах для публікацыі вашых матэрыялаў па журналістыцы рашэнняў.

Дзякуючы інтэрактыўным практыкаванням і натхняльным тэматычным даследаванням, вы атрымаеце новыя навыкі, пагутарыце з калегамі-журналістамі і прафесіяналамі СМІ, а таксама атрымаеце практычныя інструменты і веды для ўкаранення журналістыкі рашэнняў у сваю працу.

Зарэгістравацца

Спікеры:

Джэрэмі Друкер – выканаўчы дырэктар Transitions, адной з вядучых арганізацый па развіцці СМІ ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, і галоўны рэдактар флагманскага выдання TOL – Transitions, прысвечанага журналістыцы рашэнняў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Правёў дзясяткі семінараў па журналістыцы рашэнняў і стаў суаўтарам анлайн-курса па журналістыцы рашэнняў.

Мінал Такур – мэнэджэрка праектаў, трэнерка па журналістыцы рашэнняў і былая журналістка. Сёння кіруе праграмай «Журналістыка рашэнняў» у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў Transitions. Да гэтага была мэнэджэркай праектаў у Еўрапейскім цэнтры журналістыкі ў Маастрыхце, дзе кіравала некалькімі еўрапейскімі праграмамі журналісцкіх грантаў, накіраваных на журналістыку рашэнняў, трансгранічныя расследавання і рэпартажы аб развіцці.

Падзяліцца:

Крыніца: Прэс-клуб Беларусь

19 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяTransitions запрашае медыйшчыкаў на анлайн-варкшоп па журналістыцы рашэнняў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць