Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Інтэрнацыянальная Медыя Акадэмія IMA з Берліна запрашае маладых беларускіх журналістак і журналістаў на інтэнсіўны пяцідзённы трэнінг «Маладыя і канструктыўныя: Медыя для заўтра», які адбудзецца 11-15 кастрычніка ў Ерэване.
Дэдлайн падачы заявак (абноўлены): 10 верасня 2023 года
Семінар адмыслова створаны для пачаткоўцаў, якія жывуць у Беларусі, Грузіі або Арменіі, ва ўзросце паміж 18 і +/- 25 гадамі, якія не маюць досведу ў журналістыцы альбо робяць першыя крокі ў прафесіі і ўжо маюць сваё невялікае кола чытачоў ці гледачоў.
Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з асновамі прафесійнай журналістыкі, абмяркуюць кібербяспеку і абарону крыніц, навучацца правяраць факты і выяўляць фэйкавыя навіны, а таксама атрымаюць першае ўяўленне пра Storytelling.
Пасля падзей жніўня 2020 года сітуацыя для вольнай прэсы ў Беларусі прынцыпова змянілася. Шмат прафесіяналаў з’ехала з Беларусі і працуюць з трэціх краін. Калегам, якія застаюцца ў краіне, даводзіцца працаваць у складаных умовах і з высокай рызыкай. Гэты семінар прызначаны для гэтых дзвюх груп.
Удзельнікам, якія прыбываюць з Беларусі, арганізатары аплочваюць праезд і пражыванне. Усе ўдзельнікі /ўдзельніцы атрымаюць кішэнныя грошы і сілкаванне. Абавязковай умовай для пакрыцця выдаткаў і кішэнных грошай зʼяўляецца наведанне ўсіх дзён семінара.
Кантактавая асоба: Жанна Кромер, e-mail: ja@kroemer.link
Калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.
Звярніце ўвагу: у форме заявы арганізатары задаюць пытанні пра вашыя навыкі і веды, але гэта не зʼяўляецца вырашальным фактарам пры адборы. Гэтая інфармацыя дапаможа скласці праграму семінара, каб яна як мага лепей адпавядала вашым патрэбам.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт