Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларуская журналістка Ганна Любакова правядзе трэнінг аб тым, як эфектыўна асвятляць беларускія падзеі ў замежных СМІ.
Калі: 13 верасня 2023 года
Ганна падзеліцца сваім досведам супрацоўніцтва з міжнароднымі выданнямі, а таксама раскажа пра тэхнікі сторытэлінга, растлумачыць тэмы, якія выклікаюць цікавасць у замежных СМІ і прапануе рэкамендацыі па ўдасканаленні вашага падыходу.
Таксама на трэнінгу вас чакае разбор канкрэтных кейсаў, будзе ісці гаворка пра стратэгіі для прыцягнення ўвагі нямецкіх СМІ да беларускіх тэм. Падчас трэнінгу можна задаць пытанні і атрымаць парады.
Ганна Любакова — журналістка ў выгнанні і аналітык з Беларусі. Публікавала артыкулы пра падзеі ў Беларусі ў The Washington Post, The Economist, Deutsche Welle.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт