Tribuna.com шукае SMM-рэдактара

Tribuna.сom – найбуйнейшае спартыўнае медыя ў Беларусі, дастаўляе кантэнт на сайт, у дадатку і групы ў сацыяльных сетках. Каманда працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з каналаў распаўсюджвання інфармацыі экстрэмісцкімі.

Tribuna.com шукае SMM-рэдактара
Илюстрацыя: by.tribuna.com

Каб больш аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да карыстальнікаў, каманда шукае SMM-рэдактара.

Задачы:

  • напаўняць групы Tribuna.сom у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);
  • шукаць і ствараць цікавы мэдыякантэнт;
  • ствараць графікі, карцінкі, мемы, відэа і іншыя віды кантэнту;
  • працаваць з кам’юніці Tribuna.com.

Ад вас:

  • захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;
  • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;
  • жаданне развівацца ў SMM;
  • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
  • граматныя руская і беларуская мовы;
  • добрае пачуццё гумару.

Для вас:

  • магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
  • вялікае поле для эксперыментаў;
  • гнуткі графік (толькі для лепшых);
  • крэатыўны калектыў, новыя задачы;
  • аддаленая праца;
  • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Рэдакцыя гатова разгледзіць рэзюмэ тых, хто зʼехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і каманда гатова распавесці, як мінімізаваць рызыкі.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст аб тым, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Падзяліцца:

1 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com шукае SMM-рэдактара

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць