Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак
Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак для свайго міжнароднага футбольнага праекта, які размаўляе з аўдыторыяй на англійскай, іспанскай, французскай і нямецкай мовах праз праграмы, сацсеткі і вэб. MAU налічвае больш за 10 млн. карыстальнікаў і для ўзаемадзеяння з імі рэдакцыя шукае дадатковага чалавека ў сваю каманду.
Илюстрацыя: by.tribuna.com
Чым трэба будзе займацца:
- весці англамоўныя сацсеткі Tribuna.com у Facebook, Instagram і Telegram;
- пісаць пра «Манчэстэр Юнайтэд», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Барселону» і «Рэал» Мадрыд;
- складаць вірусныя гісторыі з дапамогай фота-і відэарэдактараў, маніторыць сацсеткі іншых папулярных рэсурсаў, каб чэрпаць натхненне на баку;
- прапаноўваць новыя ідэі па фарматах і падачы кантэнту;
- запускаць тэматычныя вертыкалі ў неахопленых сацыяльных сетках;
- прыцягваць новую аўдыторыю ў праекты.
Рэдакцыя чакае:
- любоў да футбола;
- цікавасць да новых медыйных каналаў і сучасных digital-прадуктаў;
- уменне тлумачыцца лаканічна і смешна – не толькі з дапамогай літар, але і візуальнымі спосабамі;
- вольная англійская;
- гатоўнасць быць анлайн кожны дзень і асабліва падчас матчаў і паспяваць шмат у пікавыя моманты;
- жаданне хутка вучыцца і не баяцца новага, браць адказнасць на сябе.
Рэлевантны досвед працы, а таксама валоданне фота- і відэарэдактарамі будзе значнай перавагай, бо гэта хутчэй дапаможа пагрузіцца ў працоўны працэс.
Рэдакцыя прапануе:
- запатрабаваную прафесію;
- развіццё навыкаў і магчымасць выкарыстоўваць англійскую мову кожны дзень;
- стабільную заработную плату;
- шанец ператварыць сваё хобі ў любімую працу;
- гнуткі графік, магчыма аддалёнка;
- згуртаваную каманду.
Сваё рэзюмэ і спасылкі на профіль у сацсетках дасылайце на smm@tribuna.com з тэмай «SMM-рэдактар англамоўных сацсетак».
17 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак