Tribuna.com шукае SMM-рэдактара і рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Tribuna.com шукае новых людзей у каманду. Рэдакцыя гатовая разглядаць рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.

Tribuna.com шукае SMM-рэдактара і рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
Илюстрацыя: by.tribuna.com

Вакансія SMM-рэдактара

Задачы: 

  • напаўненне суполак Tribuna.com у сацыяльных сетках жывымі і яскравымі пастамі (Facebook, Twitter, Vkontakte, Instagram, TikTok, YouTube);
  • пошук і вытворчасць забаўляльнага медыакантэнта;
  • вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў медыякантэнту;
  • праца з кам’юніці Tribuna.com.

Ад вас: 

  • захапленне спортам агулам і сэрвісамі Tribuna.com асобна;
  • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Instagram, TikTok, YouTube, Twitter, Facebook, Vkontakte.
  • жаданне развівацца ў SMM;
  • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
  • безумоўна, добрае валоданне беларускай і рускай мовамі;
  • бясспрэчна, добрае пачуцце гумару;

Для вас: 

  • магчымасць грунтоўна пракачаць свае веды па SMM і імгненна прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
  • шырокае поле для эксперыментаў;
  • гнуткі графік (выключна для лепшых);
  • крэатыўны калектыў, новыя незвычайныя задачы;
  • сумеснае абмеркаванне агульнага памеру кампенсацыі.

Рэзюмэ адпраўляйце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «SMM-рэдактар». Блог на Tribuna.com, а такама тэкст пра тое, чаму варта звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Вакансія рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Задачы:

  • напаўненне стужкі навін;
  • напісанне ўласных навін;
  • маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
  • адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
  • адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Ад вас:

  • веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
  • пісьменная беларуская мова;
  • уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
  • увага да дэталяў;
  • самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
  • наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Ад нас:

  • гібкі графік;
  • асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
  • сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
  • дружны калектыў, які за праўду.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Больш вакансій Tribuna.com глядзіце тут

Падзяліцца:

Крыніца: by.tribuna.com

16 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com шукае SMM-рэдактара і рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць