Tribuna.com шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Рэдакцыя разгледзіць рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі.

Tribuna.com шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Задачы:

  • напаўненне стужкі навін;
  • напісанне ўласных навін;
  • маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
  • адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
  • адпраўка push-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Ад вас:

  • веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
  • пісьменная беларуская мова;
  • уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
  • увага да дэталяў;
  • самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
  • наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Ад рэдакцыі:

  • гібкі графік;
  • асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
  • сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
  • дружны калектыў, які за праўду.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін».

Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Крыніца

Фота на галоўнай: скрыншот сайта Tribuna.com


«Мы не готовы переворачивать страницу: как сегодня работает спортивный сайт Tribuna.com»

Падзяліцца:

1 жніўня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць