Тры новыя вакансіі ад «Нашай Нівы»

«Наша Ніва» запрашае ў каманду карэктара беларускай мовы, сацсетачніка і перакладчыка з англійскай і, пажадана, яшчэ адной замежнай мовы на беларускую. На ўсіх пасадах цэніцца гатоўнасць працаваць без лімітаў часу. Кандыдатуры студэнтаў вітаюцца, пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай аддачай.

Тры новыя вакансіі ад «Нашай Нівы»

Вакансія карэктара

Ад кандыдата чакаюць хуткадзейнасць, педантызм і любоў да мовы. Выдатны ўзровень валодання беларускай мовай — само сабою.

Вакансія сацсетачніка

Ідэальны кандыдат умее хутка дзейнічаць, бачыць важнае, інтрыгоўнае ў навінах. Абавязкова патрэбна добрая беларуская мова. Уменне працаваць у графічных рэдактарах — вялікі плюс. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.

Вакансія перакладчыка

Рэдакцыя вітае перакладчыцкі талент, дасканалае валоданне беларускай мовай, хуткадзейнасць. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.

На ўсіх пасадах магчымая аддаленая праца.  Але ў рэдакцыі зазначаюць, што працаваць знутры Беларусі немагчыма — занадта рызыкоўна гэта на гэтым гістарычным этапе.

Максімальна падрабязнае рэзюмэ і спасылкі на свае старонкі ў сацсетках дасылайце на мэйл nashaniva.com@gmail.com.

Крыніца

Фота на вокладцы: Наша Ніва / Facebook


Яшчэ больш вакансій:

The Village Беларусь запрашае ў штат журналіста

Праект Pozirk шукае ў каманду журналіста-навінніка

4 вакансіі ад «Зеркало»: SMM, відэа, аўтары

Падзяліцца:

14 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііТры новыя вакансіі ад «Нашай Нівы»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць