Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і Міжнародная падтрымка СМІ (IMS) з гонарам аб’яўляюць аб прыёме намінантаў на прэміі-2024: World Press Freedom Hero Award і Free Media Pioneer Award. Узнагароды адзначаюць смеласць і наватарства ў журналістыцы.
Дэдлайн падачы заявак: 5 сакавіка (23:59 CEST)
Абедзве ўзнагароды будуць уручаны падчас спецыяльнай цырымоніі Сусветнага кангрэса IPI 2024 года, які пройдзе 22-24 мая ў Сараеве, Босніі і Герцагавіне. Пераможцаў выбярае міжнароднае экспертнае журы.
Прэмія World Press Freedom Hero Award прысуджаецца журналістам, якія ўнеслі значны ўклад у прасоўванне свабоды прэсы, асабліва перад вялікай асабістай рызыкай.
Прэмія Free Media Pioneer Award уручаецца арганізацыям, якія адпавядаюць патрабаванням моманту праз інавацыйныя мадэлі журналістыкі, СМІ або абароны свабоды прэсы. Яны адкрываюць новыя спосабы мыслення аб свабодным патоку інфармацыі для ўмацавання незалежнай журналістыкі і задавальнення патрэб сваіх супольнасцяў.
Калі ласка, дашліце кандыдатуру на адрас info@ipi.media, у тэме ліста напішыце назву намінацы і кароткае апісанне чалавека ці арганізацыі, якую вы вылучаеце.
Намінантамі на прэмію World Press Freedom Hero Award павінны быць прыватныя асобы. Намінантамі на прэмію Free Media Pioneer Award могуць быць асобы, каманды, агенцтвы навін або іншыя арганізацыі, звязаныя са СМІ, уключаючы арганізацыі, якія абараняюць свабоду прэсы.
Перакладзена Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт