Варкшоп для стваральні_ц кантэнту «Інклюзіўныя тэксты: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць»

Варкшоп пройдзе 23-24 кастрычніка афлайн у Вільнюсе (Літва). Прапануюць мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы. Чакаюць тых, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, і тых, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку.

Варкшоп для стваральні_ц кантэнту «Інклюзіўныя тэксты: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць»
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн рэгістрацыі: 28 верасня

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне.

Што вас чакае?

  • Прыклады. Раскажуць на канкрэтных прыкладах з досведу эксперта_к, як выкарыстанне дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ і НДА.
  • Эксперымент. Даведаецеся пра новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
  • Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць тэкставага кантэнту.
  • Бонус. Раскажуць пра тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.
Падзяліцца:

edu.theothersby.org

24 верасня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВаркшоп для стваральні_ц кантэнту «Інклюзіўныя тэксты: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць