Варкшоп NextGenDemocracy Lab для студэнтаў факультэтаў журналістыкі

NextGenDemocracy Lab 2025 — гэта міжнародны інавацыйны семінар, прысвечаны будучыні журналістыкі
і СМІ ў кантэксце развіцця штучнага інтэлекту. Удзельнічаць могуць студэнты факультэтаў журналістыкі ці іншых медыя спецыяльнасцей ва ўзросце 20-24 гадоў.

Варкшоп NextGenDemocracy Lab для студэнтаў факультэтаў журналістыкі
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 10 ліпеня 2025 года

Гэта міжнародны інавацыйны семінар, прысвечаны будучыні журналістыкі і медыя ў кантэксце імклівага развіцця штучнага інтэлекту. Ён пройдзе афлайн, у Рызе з 2 па 6 кастрычніка 2025. Удзельнікі атрымаюць сертыфікаты аб заканчэнні курса.

Што ў праграме: 

  • вывучэнне метадаў праектавання будучыні, дызайн-спрынтаў і ўстойлівага прататыпіравання;
  • папраца разам з міжнароднымі экспертамі ў галіне ШІ, медыя і адукацыі;
  • распрацоўка праектаў і прататыпаў для адказнага выкарыстання ШІ ў журналістыцы і медыя;
  • пітчынг сваіх ідэй.

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі. Удзельнікам неабходна мець свой ноўтбук і смартфон. Веданне ангельскай мовы на добрым узроўне абавязковае.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, рэгістрацыя будзе зачынена, як толькі будзе дасягнута максімальная колькасць.

Калі ёсць пытанні, пішыце:

Lisa Dubinka, ldh@beladania.org +4550361995

Sabine Sile, sabine.sile@mediahubriga.lv +3712835778

РЕГІСТРАЦЫЯ

Падзяліцца:

3 ліпеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВаркшоп NextGenDemocracy Lab для студэнтаў факультэтаў журналістыкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць