Вэбінар для журналістаў, якія працуюць з гістарычнай тэматыкай

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае журналістаў, блогераў і актывістаў, якія працуюць з гістарычнай тэматыкай, на вэбінар «Афіцыйная VS Асабістая: як журналісту верыфікаваць гісторыю праз лёсы сваіх герояў».

Вэбінар пройдзе 22 лютага 2024 года. Пачатак : 18:00 па Мінску, 17:00 (Вільня), 16:00 (Варшава)

Удзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.

Апошнім часам дзяржава ўсё больш актыўна навязвае сваю версію гісторыі Беларусі, якая не церпіць альтэрнатыўных меркаванняў, асабліва па складаных і спрэчных пытаннях. Але поглядаў на гісторыю Беларусі можа быць значна болей. Сведчанне таму — асабістыя лёсы людзей.

Пра што вэбінар:

  • пра асаблівасці працы з рознымі гістарычнымі перыядамі;
  • як збіраць звесткі пра герояў;
  • дзе шукаць крыніцы інфармацыі;
  • якія цікавосткі можна знайсці на старых здымках і ў сямейных архівах;
  • як эфектыўна камунікаваць са сваякамі герояў;
  • як карыстацца рознымі базамі дадзеных і рэканструяваць асабістыя гісторыі герояў па дробных звестках.

Хто праводзіць: журналіст-даследчык Ігар Станкевіч, складальнік курсу «Радавод. Аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны».

Рэгістрацыя 

Падзяліцца:

baj.media

7 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВэбінар для журналістаў, якія працуюць з гістарычнай тэматыкай

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць