Вэбінар пра расследаванне лічбавых пагроз на выбарах 2024 года

На вэбінары ад GIJN вядучыя журналісты і эксперты раскажуць аб уплыве лічбавых пагроз на выбарчыя працэсы ў розных кутках свету і падзеляцца карыснымі парадамі і інструментамі для выяўлення людзей і арганізацый, якія стаяць за дэзінфармацыйнымі кампаніямі.

Вэбінар пра расследаванне лічбавых пагроз на выбарах 2024 года

Калі: аўторак, 19 сакавіка 2024 года, у 13:00 (Варшава), 15:00 (Вільнюс), 16:00 (Мінск)

У 2024 годзе тысячы журналістаў з розных краін будуць асвятляць і расследаваць уплыў на выбары лічбавых пагроз, уключаючы дэзынфармацыю, шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, тролінг і лічбавы гвалт. Абмен ідэямі, стратэгіямі і метадамі расследавання асабліва важны, паколькі сёлета выбары пройдуць у больш за 60 краінах.

Спікеры: 

  • Прыянджана Бенгані – навуковая супрацоўніца Цэнтра лічбавай журналістыкі пры Калумбійскім універсітэце. Вывучае выкарыстанне вылічальных метадаў для даследавання лічбавага медыяландшафту, уключаючы аналіз мясцовых навін з палітычнай накіраванасцю і ўзаемадзеянне медыя з платформамі. У Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта Бенгані вядзе курс па асвятленні інфармацыйнай вайны.
  • Малек Хадрауі – журналіст, трэнер і выпускаючы рэдактар ​​туніскага часопіса Inkyfada, прысвечанага расследавальніцкай журналістыцы і лонгрыдам. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў некамерцыйнай арганізацыі Al Khatt, якая падтрымлівае незалежную журналістыку.
  • Марыя Тэрэза Рондэрас – дырэктарка і сузаснавальніца Лацінаамерыканскага цэнтра журналісцкіх расследаванняў (CLIP). Каардынавала некалькі трансгранічных расследаванняў у рэгіёне па пытаннях міграцыі, карупцыі, дэзінфармацыі і рэлігійных арганізацый.
  • Мадэраваць вэбінар будзе Крэйг Сільверман – рэпарцёр выдання ProPublica, які займаецца пытаннямі галасавання, лічбавых платформаў, дэзінфармацыі і анлайн-маніпуляцый. Раней ён працаваў на пасадзе медыярэдактара ў BuzzFeed News, дзе быў адным з першых, хто пачаў асвятляць праблемы лічбавай дэзінфармацыі.

Мова вэбінара – англійская, з сінхронным перакладам на рускую, французскую і іспанскую мовы.

Зарэгістравацца

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

https://gijn.org/

8 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВэбінар пра расследаванне лічбавых пагроз на выбарах 2024 года

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць