Вебінар: «Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду»
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар «Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду».
Калі: 17 верасня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Вільнюс) / 19:00 (Тбілісі)
Дэдлайн рэгістрацыі: 17 верасня, 10:00 (Варшава) / 11:00 (Вільнюс)
На практычным вэбінары раскажуць, як збіраць навіны з розных пляцовак, фільтраваць, коратка пераказваць і публікаваць іх у зручным канале, ад Telegram да e-mail.
Пра што яшчэ:
- карта інструментаў: n8n як канструктар аўтаматызацый. Крыніцы, сховішчы, каналы дастаўкі;
- анлайн-дэма «з нуля» — збярэм базавую схему;
- планаванне і надзейнасць (як падабраць частату ў залежнасці ад аб’ёму);
- як выкарыстоўваць AI для сумарызацыі, у тым ліку бескаштоўна.
Вэбінар правядзе спецыяліст па аўтаматызацыі працэсаў на падставе штучнага інтэлекту.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Журналісты за талерантнасць
15 верасня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВебінар: «Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду»