Vilnius Photo Circle працягнуў дэдлайн для падачы фотагісторый на конкурс

Клуб прэс-фатографаў Літвы запрашае фотажурналістаў з усяго света прыняць удзел у ХVІІ Міжнародным фестывалі фотажурналістыкі Vilnius Photo Circle. Звярніце ўвагу на працягнуты дэдлайн.

Vilnius Photo Circle працягнуў дэдлайн для падачы фотагісторый на конкурс
Ілюстрацыя: pressphoto.lt

Дэдлайн падачы заявак на конкурс The Circle of Life працягнуты да: 14 ліпеня 2023 года, да 23.59 CET.

Конкурс The Circle of Life

The Circle of Life – галоўная частка фестывалю Vilnius Photo Circle. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя фотажурналісты.

  • На конкурс прымаюцца толькі фотагісторыі. Яны павінны складацца з 5-16 здымкаў, створаных за апошнія 5 гадоў (з 2019 года па сённяшні дзень). Адзін удзельнік можа даслаць на конкурс дзве фотагісторыі.
  • Памер фотаздымка павінен быць ад 3000 да 4500 пікселяў па большым баку, файл JPEG не больш за 4,5 Мб.
  • Апісанне серыі неабходна падаць як подпіс да першай карцінкі.
  • Фотаздымкі павінны быць з подпісамі ў адпаведных палях і ўключаць інфармацыю аб файле. Прапісаць гэта магчыма ў праграмах Adobe Photoshop, Lightroom або Photo Mechanic.

Ад пяці да сямі лепшых фотагісторый, адабраных міжнародным журы, будуць выстаўлены падчас фестывалю і апублікаваны ў часопісе Photo Circle.

Падаць фотаздымкі на конкурс

Галоўны спонсар фестывалю FUJIFILM узнагародзіць пераможцу конкурса The Circle of Life камплектам фотатэхнікі Fujifilm X-T5 і FujinonXF18-55.

Конкурс Homework

Конкурсная праграма Homework адкрыта для фатографаў ва ўзросце да 30 гадоў (1993 года нараджэння ці пазней). Сачыце на сайце фестывалю ці на старонцы ў Facebook пра дату пачатку прыёму прац і дэдлайн для гэтага конкурсу. Інфармацыя з’явіцца неўзабаве.

Узнагарода пераможцаў

Восенню 2023 года ў Вільнюсе пройдзе Photographers’ weekend, падчас якога адбудуцца:

  • прэзентацыя прац фіналістаў;
  • цырымонія ўзнагароджання пераможцаў;
  • канферэнцыя The Boundaries of Photojournalism.

Фатографам, чые здымкі будуць выстаўленыя падчас фестывалю і апублікаваныя ў часопісе Photo Circle, будзе забяспечана бясплатнае пражыванне ў Вільнюсе на дзве ночы падчас Photographers’ weekend.

Для намінантаў конкурсу The Circle of Life (не менш за чатыры чалавекі) і намінантаў конкурсу Homework (не менш за 2 чалавекі) арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд у памеры да 200 еўра (квіткі будуць браніраваць арганізатары).

Патрабаванні да фотаздымкаў

Для ўдзельнікаў усіх конкурсаў арганізатары прапануюць рэкамендацыі World Press Photo: правілы ўдзелу, этычны кодэкс і апісанне маніпуляцый.

Арганізатары могуць папрасіць удзельнікаў прадставіць дадатковую інфармацыю і файлы для працэсу верыфікацыі.

У конкурсах могуць прымаць удзел толькі здымкі, створаныя не раней 2019 года, за выключэннем выпадкаў, калі яны з’яўляюцца часткай доўгатэрміновага праекта. У гэтых выпадках справа будзе разглядацца асобна.

Арганізатары Vilnius Photo Circle маюць права выставіць адабраныя працы падчас фестывалю і апублікаваць іх у часопісе Photo Circle без выплаты аўтару (ці/і трэцяй асобе) ганарару. Увесь магчымы прыбытак ад продажу ці падпіскі на часопіс пойдзе на адукацыйную праграму фестывалю.

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі па электроннай пошце: photocircle@pressphoto.lt або па мабільным тэлефоне +37069921807.

Падзяліцца:

Крыніца: pressphoto.lt

21 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыVilnius Photo Circle працягнуў дэдлайн для падачы фотагісторый на конкурс

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць